BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віялета Нікіцік пра тое, як змагацца з дэпрэсіяй

Не саромейцеся звяртацца да сяброў і блізкіх па дапамогу. Такую параду дае псіхолаг Віялета Нікіцік тым, хто маральна адчувае сябе не вельмі добра і ўпэўнена. Спецыялістка – “Госця Рацыі” распавяла нашаму радыё, як змагацца з дэпрэсіяй.

РР: У многіх ёсць праблемы з легалізацыяй, са здароўем, з немагчымасцю кантактаваць і немагчымасцю сустрэць гэтыя святы з роднымі і блізкімі. Якім чынам можна выйсці з сітуацыі і падтрымаць сябе?

– Тут сама па сабе гэтая сітуацыя, канешне, складаная. Не хочацца быць папулістам ці сказаць, што ёсць тры простыя рашэнні ці нейкія метады, каб з усім гэтым справіцца. Цудаў няма. Хаця ў кагосьці могуць быць, я вельмі гэтага жадаю, але цудаў няма. Тут, канешне, трэба выцягваць самога сябе з нейкіх дэпрэсіўных момантаў, дэпрэсіўнага стану. Як я кажу сваім кліентам, што даросламу чалавеку не сорамна аказацца ў цяжкой сітуацыі, калі не хапае сваіх рэсурсаў, не хапае моцы, чагосьці яшчэ такога.

У гэты момант дарослы чалавек можа папрасіць дапамогі і арганізаваць для сябе гэтую дапамогу. Папрасіць сяброў, папрасіць родных, сказаць, што табе дрэнна, не хапае падтрымкі, усе сілы, рэсурсы скончваюцца, і адны думкі пра тое, што далей будзе толькі горш і горш. Трэба папрасіць дапамогі, арганізаваць вакол сябе дапамогу. Таксама акрамя таго, што ў вас ёсць рэсурс – вашыя знаёмыя, сябры, родзічы.

Ёсць рэсурсы бясплатнай псіхалагічнай дапамогі, ёсць шмат рэсурсаў, платнай псіхалагічнай дапамогі. Я ведаю, што для новых эмігрантаў гэта вельмі складана, таму таксама калі ласка. Ёсць шмат рэсурсаў бясплатнай дапамогі, пра гэта дарэчы пісалася і ў суполцы “Беларусы ў Варшаве”, гэта можна знайсці ў Google. Зараз ёсць асобная суполка “Псіхалагічная дапамога ў эміграцыі”. Важна для сябе гэта зразумець і звярнуцца па дапамогу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

З псіхолагам Віялетай Нікіцік размаўляла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя