BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віктар і Эдуард Бабарыка роўна чатыры гады за кратамі

Пра гэта нагадвае Праваабарончы Цэнтра «Вясна».

Былы кіраўнік Бел-газ-прам-банка і былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Віктара прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.

Эдуарда ў летась у ліпені асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню – паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вядома, што бацьку і сына перыядычна змяшчаюць у штрафныя ізалятары, а Эдуард цяпер знаходзіцца ў ПКТ.

Беларускае Радыё Рацыя