BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віктар Пархімчык: Перакрыццё мяжы – самая дзейсная мера па вызваленні палітвязняў

Былы палітвязень, айцішнік Віктар Пархімчык, які пасля вызвалення жыве ў Беластоку, прыняў удзел у пікеце на польска-беларускай мяжы, скіраванай на спыненне грузавога транспарту. Ён лічыць, што перакрыццё мяжы для фур – самая дзейсная мера па вызваленні палітвязняў і спыненні гібрыднай вайны.  

Кажа Віктар Пархімчык:

-Гэта адзін з тых рычагоў, якія могуць дзейнічаць. Балбатанне і хаджэнне па розных інстанцыях, еўрапейскіх у тым ліку, якія могуць быць і не зацікаўленыя ў вольнай Беларусі, гэта ўсё не прыносіць плёну. А вось тут мы бачым, што зараз як Кітай націснуў на Лукашэнку, той ужо павыпускаў некаторых палітвязняў.

Зараз, як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», на волю выйшлі 16 палітвязняў. Сярод іх 3 жанчыны і 13 мужчын.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя