Вызвалены палітвязень Кірыл Балахонаў расказаў «Радыё Свабода», што яму вядома пра Віктара Бабарыку. Па словах былога вязня, Бабарыка ўвесь час знаходзіцца або ў штрафным ізалятары, або ў памяшканні камернага тыпу, больш за два гады яго не бачылі ў калоніі разам з іншымі вязнямі.

Прыгадаем, што сёлета ў студзені з’явілася кароткае відэа Рамана Пратасевіча з Віктарам Бабарыкам. На відэа Бабарыка выглядаў моцна схуднелым. Гэта было першае публічнае з’яўленне Віктара Бабарыкі за доўгі час.






