BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вікторыі Кульшы зноў прысудзілі год зняволення

Вікторыю Кульшу чацвёрты раз судзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы». Суд над палітзняволенай адбыўся ў Светлагорску 11 чэрвеня. Жанчыне прысудзілі яшчэ год зняволеньня ў дадатак да першага тэрміну 2,5 года, які яна атрымала ў 2021 годзе, і 3 гадам, атрыманым пазней.

Фота з адкрытых крыніц

На працэсе выступілі тры сведкі з ліку супрацоўнікаў жаночай калоніі № 24, дзе ўтрымліваюць Вікторыю Кульшу. Віны Вікторыя Кульша не прызнала. Вядома, што Вікторыя Кульша мусіла выйсці на волю сёлета ў красавіку па заканчэнні тэрміну,

Бюро Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю 30 красавіка распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед актывісткі і неадкладна прадставіць ёй доступ да патрэбнай медыцынскай дапамогі.