“Міжнародны кірмаш генацыду” адбыўся ў цэнтры Варшавы. Такую акцыю-перфоманс, прысвечаную гандлю паміж Еўрасаюзам і Расеяй, арганізавала грамадская ініцыятыва “Еўрамайдан-Варшава”.

Яе прадстаўніца Вікторыя Пагрэбняк распавяла Марыне Савіцкай, чаму было важна правесці гэты перфоманс.
РР: З чаго паўстала гэтая акцыя, як зявілася ідэя?
– Мы ўсё больш чуем нарастаючыя сігналы пра тое, што Еўропа працягвае ваяваць з Расеяй, гэта робіцца тысячамі рознымі шляхамі, і ў нейкі момант гэта сарвецца, гэта было трэба раней ці пазней зрабіць. Мы ,на жаль, зрабілі гэта пазней, чым трэба было. Нам трэба было крычаць свету пра тое, што Еўрапейскі Звяз закрывае вочы на абыход санкцый Расеяй. Што Еўрапейскі Звяз надалей працягвае гандляваць з Расеяй.
– На днях нават была інфармацыя пра тое, што адна з нямецкіх будаўнічых кампаній пастаўляла матэрыялы, каб адбудоўваць Марыупаль з акупацыйнай уладай на месцы. Таму мы гэтым пратэстам хацелі даць Еўропе вялікі штуршок да таго, каб нарэшце Еўрапейскі Звяз, Еўрапейскі Парламент пачаў дзейнічаць, і перастаў закрываць вочы на абыход санкцый, і зрабіў санкцыі сапраўды дзейнымі. Мы вымагаем эмбарга поўнасцю, на любы гандаль з Расеяй.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:







































Перфоманс “Міжнародны кірмаш генацыду” прайшоў у цэнтры Варшавы.
Беларускае Радыё Рацыя