Амаль тры месяцы таму, у верасні 2025 года, пасля перамоў з ЗША ўлады Беларусі вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 52 палітвязняў, у тым ліку 12 журналістаў.

Сярод вызваленых таксама быў былы блогер і вядоўца «Белсата» Павал Вінаградаў, які падзяліўся сваім цяперашнім адчуваннем:
-Усё вельмі добра. Я, як мінімум, жывы, мне цёпла. Я не проста не галодны, я яшчэ ўмудраюся расці ўшыркі. На жаль, у мяне атрымалася ад’есціся больш, чым планавалася. Таму наступны крок пасля рэгістрацыі па месцы жыхарства – гэта запіс у спортзал. Учора я атрымаў картку віду на жыхарства. Я зараз не бомж у гэтай краіне.
Па словах Паўла, праблем з атрыманнем віда на жыхарства ў Літве ў яго не было:
-Да мяне не было ніякіх пытанняў. Больш за тое, супрацоўнікі міграцыйнай службы дапамагалі мне, як маглі. Я чуў, што некаторых з нашых, каго выпусцілі ў верасні, імкнуліся прымусіць пісаць тлумачальныя, што яны робяць у Літве.
Павал Вінаградаў канстатуе, што плануе ўжо ў бліжэйшы час аднавіць сваю журналісцкую дзейнасць, а таксама распачаць збор на выданне кнігі пра «свае турэмныя ўніверсітэты».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






