Адчуваць сябе адзінай вялікай сям’ёй незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся. Гэтага жадае ўсім беларусам былы палітвязень, праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Алесь Бяляцкі:
– Я жадаю ўсім беларусам шчаслівага Новага году, вясёлых Калядаў, шчасця і радасці, ладу ў сям’і, каб наступны год нам прынёс болей радасці, пазітыўных пачуццяў і дабрабыту ўрэшце, каб мы адчувалі сябе больш пэўна і каб урэшце-рэшт усе беларусы, дзе б яны не жылі, адчувалі сябе адзінай сям’ёй, каб менш горычы і няшчасцяў было ў гэтым годзе, а больш было радасці і святкаванняў.
Таму віншую ўсіх з Новым годам! Жадаю ўсім шчасця, радасці! Жыве Беларусь!

Сам Алесь Бяляцкі ўпершыню за апошнія чатыры гады сустракае святы ў атачэнні родных і блізкіх. Пасля вызвалення 13 снежня і дэпартацыі з краіны праваабаронца найперш займаецца пытаннямі здароўя, але заяўляе, што працягне сваю грамадскую дзейнасць.
Беларускае Радыё Рацыя






