На святочныя дні Уваскрасення Пана некаторыя іерархі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі звярнуліся з віншаваннямі да вернікаў.

Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікдзень-2026
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!
“Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі… Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўленыя” (1Кар 15, 20.22)
Супакой у свеце, які няспынна страсаюць ваенныя канфлікты, застаецца настолькі пажаданай, наколькі і вельмі крохкай каштоўнасцю. У гэтым кантэксце штораз больш актуальнымі становяцца словы Уваскрослага Езуса Хрыста да сваіх перапалоханых вучняў: “Спакой вам!” (Лк 24,36). Менавіта з гэтай мэтай Хрыстос перажыў сваю Пасхальную таямніцу: прайшоў праз пакутніцкую смерць і вярнуўся да жыцця, каб чалавецтву прынесці спакой і даць надзею!
* * *
Велікодныя віншаванні біскупа Гарадзенскага Уладзіміра Гуляя вернікам
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі!
Хрыстус уваскрос – сапраўды ўваскрос!
Дзякуючы ўваскрасенню Езуса Хрыста мы можам убачыць у поўным ззянні праўду і моц Яго Добрай Навіны. Хоць наша штодзённасць напоўнена цяжкасцямі, сумам і трывогамі, у святле Пасхальнай таямніцы мы верым, што поўная і канчатковая перамога належыць справядлівасці і праўдзе, любові і міру, дабру і прыгажосці. І нават апошні, найвялікшы наш вораг, якім з’яўляецца смерць, аказваецца бяссільным, раз і назаўсёды пераможаным Тым, хто дае жыццё.
* * *
Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Дарагія браты і сёстры! З нагоды ўрачыстасці Хрыстовага Уваскрасення хачу пажадаць усім нам, каб дар пасхальнага супакою, які прыносіць Божы Сын, напоўніў кожнае сэрца і кожны дом. Няхай сузіранне таямніцы трыумфу жыцця ўмацуе нашую веру, надзею і любоў. Жадаю, каб радасць нязгаснага святла велікоднай раніцы раз’ясняла кожны шлях, кожную сям’ю і месцы працы. Няхай нашыя сустрэчы і адносіны будуць напоўненыя пасхальным цяплом згоды і дабразычлівасці.








