
Зычым вам заўсёды быць на баку праўды і справядлівасці, цікавых адкрыццяў, дасягненняў і здабыткаў у Новым 2024 годзе!
Вольнасці, міру і спакою нашай Бацькаўшчыне! Няхай міне цемра і святло прыйдзе ў дамы жыхароў Беларусі! Прыемных сяброўскіх сустрэч, радасных сямейных падзеяў, творчых і культурных набыткаў!
Свабоды ўсім беларускім палітвязням і вяртання на радзіму ўсіх, хто быў змушаны эміграваць!
Духовай моцы і спакою, матэрыяльнага дабрабыту, суладдзя і гармоніі з прыродай і Сусветам! Адкрытых межаў і сэрцаў! Здароўя і аптымізму! Здзяйснення мараў і паспяховай рэалізацыі планаў у Новым годзе!
Заставайцеся на нашых хвалях! А мы заўсёды будзем з вамі!
Беларускае Радыё Рацыя
