BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віншуем нашых слухачоў і чытачоў з Новым 2025 годам!

Фото: pixabay.com

Зычым вам заўсёды быць на баку праўды і справядлівасці, цікавых адкрыццяў, дасягненняў і здабыткаў у Новым 2025 годзе! Лічба 25 – сакральная для беларусаў, будзем спадзявацца, што яна будзе спрыяць нашай Незалежнасці.

Вольнасці, міру і спакою нашай Бацькаўшчыне! Няхай міне цемра і святло прыйдзе ў дамы жыхароў Беларусі! Прыемных сяброўскіх сустрэч, радасных сямейных падзеяў, творчых і культурных набыткаў!

Свабоды ўсім беларускім палітвязням і вяртання на радзіму ўсіх, хто быў змушаны эміграваць!

Духовай моцы і спакою, матэрыяльнага дабрабыту, суладдзя і гармоніі з прыродай і Сусветам! Адкрытых межаў і сэрцаў! Здароўя і аптымізму! Здзяйснення мараў і паспяховай рэалізацыі планаў у Новым годзе!

Заставайцеся на нашых хвалях! А мы заўсёды будзем з вамі!

Беларускае Радыё Рацыя