BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Бандарук і Вячэслаў Шэлямет сустракаюць Дзень нараджэння ў няволі

Віталь Бандарук і Вячаслаў Шэлямет. Такія палітвязні з Берасцейшчыны сёння, 18 лютага сустракаюць свой Дзень народзінаў за кратамі. Яны адбываюць пакаранне па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.

Здымак: Вясна

Палітвязень Віталь Бандарук быў асуджаны па такіх артыкулах крымінальнага кодэксу як Здзек з дзяржаўных сімвалаў, Абраза прадстаўніка ўлады, Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Распальванне варожасці ці варажнечы і Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мужчына ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Прысуд – 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Напісаць ліст ці даслаць паштоўку можна ў папраўчую калонію №17.

Здымак: Вясна

У сваю чаргу палітвязень Вячаслаў Шэлямет асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў падзеях у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Па выніках суда прысудзілі 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падтрымаць можна грашовым пераводам ці карэспандэнцыяй у папраўчую калонію №3.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя