BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вітольд Ашурак: памяць пра мужнасць і супраціў

13 кастрычніка, спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння Вітольда Ашурка — беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, мастака, аднаго з сімвалаў нязломнасці і чалавечай годнасці. Ён нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Лідскага раёна, уздымаў экалагічныя праблемы, абараняў нацыянальную годнасць і права людзей гаварыць праўду. За сваю грамадзянскую пазіцыю неаднаразова пераследаваўся. 

Вечарына памяці па Вітольду Ашурку ў Варшаве ў 2024 годзе.
Вечарына памяці па Вітольду Ашурку ў Варшаве ў 2024 годзе.

Кажуць людзі, якія ведалі і працавалі з Ашуркам:

– Як ён казаў мне: я не люблю, калі людзі мне абавязаныя. Лічыў, пэўна, што калі ён будзе скардзіцца, то быццам людзі абавязаныя яго пашкадаваць. Вельмі не любіў гэтага.

– Суддзя, які судзіў Ашурка, гэта сын спецслужбіста. Ён зрабіў такі нядобры зусім прысуд.

– Канешне, ён быў не ў санаторыі і нават, калі што і здарылася, магчыма, проста дапамогу не аказвалі, маўляў, тут табе не санаторый. Вінаватых не знойдзеш, на жаль.

У 2020 годзе Вітольда Ашурка асудзілі па палітычна матываванай справе на пяць гадоў калоніі. У маі 2021 года ён загінуў у шклоўскай калоніі №17. Як паказала незалежнае расследаванне Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта расследавання катаванняў у Беларусі, смерць Вітольда Ашурка насіла гвалтоўны характар.

Цалкам матэрыял:

Поўны тэкст расследавання даступны па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя