Беларусы Куява-Паморскага ваяводства падрыхтавалі акопныя свечкі для беларускіх ваяроў, што ваююць за Украіну.

Пра гэту ініцыятыву распавядае адзін з прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Быдгашчы Вітольд Яроцкі:
-Як пачалі год, так і заканчваем год з партыі свечак акопных для фронта. Таксама мы ў канцы мінулага – пачатку гэтага года сабралі пасылку для каліноўцаў з падарункамі на Каляды і Новы год і са Старлінкам.
Яроцкі ўпэўнены, што 2025 год будзе годам зменаў для беларусаў:
-Для мяне асабіста гэта будзе, напэўна год, не скажу што пераменаў, але год пачатка перамненаў. Бо з таго, што адбываецца ў свеце, напэўна, нейкія змены павінны адбыцца і для беларусаў таксама. І чакаць мы гэтыя змены будзем.
Па словах Вітольда Яроцкага, на тэрыторыі Куява-Паморскага ваяводства даволі моцная беларуская дыяспара і прадстаўнікі гэтай дыяспары ладзяць шмат супольных праектаў з прадстаўнікамі іншых нацый і нацыянальнасцяў.





Беларускае Радыё Рацыя






