У рамках рабочага візіту кіраўніка АПК Святланы Ціханоўскай і яе каманды ў Польшчу адбылася сустрэча з міністрам нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай. Сярод ключавых пытанняў была абмеркаваная будучыня беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.
Удзельніца сустрэчы, упаўнаважаная па пытаннях маладзёжнай палітыкі АПК Маргарыта Варыхава адзначыла:
– Так, так, так, мы ўздымалі пытанне гэтага ліцэя. І нас запэўнілі, што падтрымка будзе аказана гэтаму ліцэю. Але патрэбна таксама ініцыятыва з боку бацькоў і тых, хто навучаецца ў гэтым ліцэі, каб на такіх больш рэгіянальных узроўнях гэта пытанне ўздымаць. Але нам пацвердзілі, што падтрымка будзе. Міністарка паведаміла, што яна будзе займацца гэтым пытаннем у гэтым годзе.
Таксама Міністэрства пацвердзіла гатовасць дапамагаць у адкрыцці беларускіх школ выходнага дня ў Польшчы, прадастаўляючы памяшканні і абсталяванне. Адпаведна, беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі плануецца пачаць прызнаваць на роўні польскіх атэстатаў сталасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з АПК