BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вячаслаў Барок: Мы павінныя помніць пра нашых герояў

18 траўня беларусы Варшавы ўшанавалі беларусаў-герояў бітвы пад Монтэ-Касіна, якія цаною сваіх жыццяў адкрылі саюзнікам дарогу для вызвалення Рыма. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да помніка бітве пад Монтэ-Касіна, Пра гэту бітву ў Беларусі замоўчваюць, кажа ксёндз Вячаслаў Барок:

– Праўда ёсць, што сёння беларускі народ слаба помніць пра тую трагічную гісторыю, што была ў 20-м стагоддзі. Прапаганда здольна выкарыстоўвае, як перамагаліся злачынныя рэжымы ў 20-м стагоддзі. Мы, прысутныя тут, сведчым аб тым, што нашыя продкі не маглі талераваць ніякіх таталітарных рэжымаў. А на Монтэ-Касіна аддалі сваё жыццё тыя, якія змагаліся супраць фашызму, супраць нацызму. Мы пра іх павінныя помніць.

80 гадоў таму 18 траўня былі завершаны баі пад Монтэ-Касіна перамогай Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, Гэта адна з найбольш важных і вельмі жорсткіх і крывавых бітваў, у якой прымалі ўдзел і заходнія беларусы.

Беларускае Радыё Рацыя