Напярэдадні канферэнцыі 9 жніўня, прысвечанай 5-годдзю пратэстаў 2020 года, усё больш узнікае публічных прэтэнзій да яе арганізатараў. Гучаць прызывы да беларусаў замежжа ігнараваць мерапрыемства.

Гэтую пазіцыю падтрымлівае і адзін са старэйшых грамадскіх дзеячаў Беларусі, лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Абсалютна не лічу патрэбным правядзенне гэтай канферэнцыі, як і шмат якіх дзеянняў, якія адбываліся ў дыяспары апошнія пяць гадоў. Таму што ёсць вялікая розніца паміж апазіцыяй і тымі людзьмі, якія збяруцца на гэтай канферэнцыі. Гэтая розніца палягае ў тым, што беларуская апазіцыя ніколі не прызнавала беззаконне Лукашэнкі. На вялікі жаль, «Крывавая нядзеля» 9 жніўня 2020 года да гэтага часу не асэнсаваная. Я хацеў бы нагадаць, што гэта быў ужо не першы выбарчы фарс у Беларусі, бо беларускі народ быў пазбаўлены права выбіраць уладу яшчэ ў далёкім 1996 годзе. Але ж апошні выбарчы фарс адбываўся пад час гібрыднай вайны Расеі супраць Беларусі і гэта адбывалася ў час сусветнай пандэміі. Замена апазіцыі адбылася якраз летам 2020 года. І за гэтую “крывавую нядзелю” 9 жніўня расплачваецца зараз беларускі народ.
Якія альтэрнатыўныя фарматы ўшанавання падзей 2020 года вы лічыце больш эфектыўнымі?
Я ўсіх засцерагаю усіх ад таго, каб жыць мінулым, бо сітуацыя ў Беларусі зараз гранічна трагічная, такога не было за ўсю гісторыю беларускай нацыі. Зараз стаіць пад пагрозай далейшае існаванне беларускага народа. Якраз “крывавая нядзеля” 9 жніўня 2020 года павінна была беларусам яшчэ пяць гадоў таму выразна указаць, што калі застанецца гэбэшная лукашэнкаўская банда, то не будзе проста беларускага народа. Сітуацыя вельмі трагічная, таму што яна перадваенная, тэрор працягваецца цягам 5 гадоў. І ёсць два варыянты: альбо захаваецца гэтая лукашэнкаўская банда, альбо беларускі народ выжыве…
Па словах Вячаслава Сіўчыка, думаючыя беларусы павінны цвяроза ацаніць сітуацыю і не падтрымліваць пустыя мерапрыемствы для галачкі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






