У наш час натуральна ідзе акрамя вайскога нападу на Украіну таксама інфармацыйная вайна з боку Расеі і лукашэнкаўскага рэжыму. Рэжым дыктатара знішчыў усе незалежныя СМІ ўнутры Беларусі. А цяпер іх існаванне за межамі краіны пад пагрозай.

Пра гэту вялікую праблему мы пагаворым з лідарам Руху Салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам, які заснаваў свой ютуб-канал «Пяць падзеяў тыдня з Вячаславам Сіўчыкам»:
РР: Чаму Вы вырашылі арганізаваць свой ютуб-канал? Гэта дарагое мерапрыемства ці не?
– Сапраўды гэта ўсё не так танна, як хацелася бы, асабліва ўлічваючы маю сітуацыю. Але праблема ў тым, што на вялікі жаль, нас захопліваюць чужыя нарратывы. Практычна хочуць гэтага ці не хочуць незалежныя СМІ, але журналісты існуюць у чужых схемах, небеларускіх, і беларускія нацыянальныя інтарэсы практычна нідзе не прадстаўленыя, што падкрэслівае расейска-украінская вайна, і тое, што пра тэрор у Беларусі практычна не кажуць на сур’ёзным узроўні.
– Тыя людзі, якія маглі бы паўплываць на гэты тэрор, я маю на ўвазе заходніх палітыкаў, якія бяздарна правялі ўсе 30 гадоў кіравання Лукашэнкі. Натуральна, я гэтую сітуацыю пераламаць не магу, але ж у мяне ёсць магчымасць браць 5 падзей тыдня, і спрабаваць казаць пра гэтыя падзеі з пункту гледжання беларускіх нацыянальных інтарэсаў, што я і раблю.
– Таму заклікаю падтрымаць мае дзеянні. Найбольш я зацікаўлены ў тым, каб людзі не толькі глядзелі перадачу «5 падзей тыдня» з Вячаславам Сіўчыкам, а найбольш я зацікаўлены ў тым, каб казалі, пра якія тэмы казаць, таму што тэмаў насамрэч вельмі шмат. Угадаць, бо беларусаў зрабілі маўклівымі. Нам намалявалі нейкія схемы, далі нейкае начальства і ў Беларусі і за мяжой, і беларусы маўчаць.
РР: І за мяжой маўчаць?
– І за мяжой маўчаць. А што, Вы не бачыце, чым беларуская дыяспара цяпер занятая? Нават гэта пачынае раздражняць іх саміх. Прычым гэта ўсё было пустое з самага пачатку. Таму што ніякай легітымнасці ні ў каго натуральна не было, акрамя легітымнасці, якую даваў незаконны Яромошынскі выбарчы балаганчык. Усе дзеячы, якія чамусьці кажуць ад імя беларускага народу, не маюць ніякага дачынення да спроб беларускай нацыянальнай рэвалюцыі 9-12 жніўня. Яны былі занятыя іншымі справамі, сваімі.
– Гэта беларускі народ біўся з карнікамі Караева на вуліцах беларускіх гарадоў. Таму і маем такую страшную сітуацыю. Бо ўсе разумеюць, што сёння перадваенны час, а тут у дыяспары людзі блытаюцца ў мінулым, якое даўным даўно нікога не цікавіць акрамя іх саміх. А беларусы маўчаць, мы маўклівая нацыя. Таму для мяне найбольш цікавыя каментары. Я за тое, каб мяне крытыкавалі, ёсць за што. Тое, у якой я сітуацыі, нікога і турбаваць не павінна.
– Але найбольш я зацікаўлены, падкрэсліваю, каб людзі падказвалі, на якія тэмы ім цікава было бы паслухаць, што я магу сказаць. Натуральна, я спрабую казаць і пра найнавейшую гісторыю Беларусі, таму што тут ў пэўная ступені я з’яўляюся нават сведкам тых падзей, якія адбываліся. Нават тых падзей, у якіх я актыўна не ўдзельнічаў, хаця такіх падзей вельмі няшмат.
Цалкам слухайце ў далучаным файле:
Паводле Вячаслава Сіўчыка, незалежныя СМІ вынішчаны ў Беларусі дыктатарам. Яны выціснуты за межы краіны, дзе цяпер у сувязі са слабым фінансаваннем, іх існаванне пад пагрозай. А Расея і рэжым Лукашэнкі развязалі ў тым ліку і інфармацыйную вайну.
Беларускае Радыё Рацыя






