Вядома пра шэсць вызваленых палітвязняў – трох жанчын і трох мужчын. Пра гэта паведамляе заснавальніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.

«Трое жанчын Трое мужчын Тое, пра што мы сапраўды ведаем», – напісала яна ў Facebook.
Раней паведамлялася, што 67-гадовы палітвязень Рыгор Кастусёў выйшаў на волю. Ён знаходзіўся за кратамі больш за тры гады. У зняволенні ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне.
Нагадаем, учора, 2 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бліжэйшым часам на волю выйдуць некалькі цяжкахворых палітвязняў. Сёння ж уступіў у сілу закон аб амністыі. Нормы закону не распаўсюджваюцца на «палітычныя» артыкулы.
Беларускае Радыё Рацыя






