BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю

Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю. Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

Беларускае Радыё Рацыя