17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай.

Ей інкрымінавана ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава.
Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok. Яе апошнія допісы датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА.
Крыніца: “Вясна”






