BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вядомую менскую трэнерку па танцах асудзілі за ўдзел у пратэстах

Аляксандры Ашурка 38 гадоў. Яна родам з Крэва (Гарадзенскай вобласць). Вучылася ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на факультэце міжнародных адносін. Аляксандра замужам.

Шмат гадоў дзяўчына займаецца танцамі. Яна заснавальніца вялікай студыі Devil Dance studio. У 2016 годзе Ашурка была прызнаная харэографам года па версіі Bizon Awards — гэта адна з самых прэстыжных харэаграфічных прэмій на постсавецкай прасторы. У 2015 і 2017 яе намінавалі на харэографа года. Нумары, якія яна ставіць, рэгулярна выйграюць узнагароды на розных танцавальных чэмпіянатах.

Аляксандра паставіла сотні танцавальных нумароў, ставіла спектаклі і флэшмобы. Таксама яна арганізоўвае танцавальны фестываль Hot Weekend Minsk. Дае майстар-класы ў розных краінах і судзіць чэмпіянаты.

Яе асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд, меркавана, «хатняя хімія», піша «Наша Ніва».