BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вядомыя провішчы чатырох вызваленых жанчын-палітвязняў

фота ілюстрацыйнае

Сталі вядомыя прозвішчы чатырох палітзняволеных жанчын, якія выйшлі на волю па так званым памілаванні. На волі апынуліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская. Іх імёны высветліў Belarus Women’s Foundation.

Усе яны былі засуджаны па так званых дыфамацыйных артыкулах.

Шматдзетную маці Ліхачэўскую арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і засудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі. Людміла вызвалілася прыкладна на паўгода раней за прызначаны тэрмін.

65-гадовую Наталлю Антонаву з Гародні ў студзені 2024 года затрымалі падчас рэйду сілавікоў па тых, хто аказваў дапамогу палітвязням. У выніку яе судзілі за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Тэрмін невядомы, але Антонаву адправілі ў гомельскую калонію. Там яна прабыла каля чатырох месяцаў.

67-гадовая Тацяна Макеева правяла за кратамі роўна год. Раней ёй выставілі цэлы пакет абвінавачванняў: удзел у пратэстах, «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі», «абраза Лукашэнкі». Таццяне прысудзілі тры гады калоніі.

32-гадовую Карыну Маліноўскую засудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый». У зняволенні жанчына, маці дваіх дзяцей, прабыла ад паўгода да года.

Ці ёсць яшчэ вызваленыя палітвязні з ліку тых 16, пра якіх пісалі дзень таму, – пакуль невядома.