Рэлігійнае вымярэнне свята Уваскрасення Гасподняга і сямейную атмасферу застолля прапануем Вам дапоўніць адмысловымі праграмамі нашага радыё.

І так ужо напярэдадні Пасхі, у суботу 4-га красавіка, запрашаем Вас на перадсвяточны канцэрт. Ад 18-й да 21-й гадзіны адпаведная музыка ўвядзе Вас у настрой надыходзячай Пасхі.
Гэта замест Падляшскага Канцэрта Пажаданняў, як звычайна на Вялікдзень, у першы яго дзень, значыць у нядзелю, у той самы, што заўсёды, час, – ад 18-й да 21-й гадзіны.
Апрача таго кожную поўную гадзіну будуць гучаць адмысловыя пажаданні ад дзеячаў культуры. Ад 7-ай да 18-ай гадзіны беларускія дзеячы культуры будуць перадаваць свае віншаванні нашым слухачам. Таксама у першы дзень Свята прапануем Вашай увазе рэлігійную праграму «Крыначка».
Нядзеля 5-га красавіка гэта не толькі Вялікдзень у Заходніх Хрысціянаў, сёлета гэта Вербніца ў праваслаўных. Як звычайна «Крыначка» прагучыць а 7-й раніцы ды а 17-й пасля абеду.
Аднак дадатковая рэлігійная праграма «Крыначка» менавіта пра Свята Святаў прагучыць у нашым эфіры ў Вялікодны панядзелак а 8-ай раніцы. Таксама ў той жа панядзелак, але яшчэ раней, бо а 6-ай і а 7-ай пра Святы Уваскрасення Гасподняга падрыхтавалі мы для Вас спецыяльныя дзве святочныя праграмы.
Гадзіны выхаду ў эфір падаем паводле польскага часу. У Беларусі на адну гадзіну пазней.
Так што бавіць час можна таксама і з Беларускім Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя






