Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да фігуранта справы «Рудабельскай паказухі» Аляксандра Чахоўскага — ягоную справу адправілі на перагляд.

10 снежня ў Берасцейскім абласным судзе пачнуць разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Чахоўскага. Раней яго судзілі разам з пяццю іншымі фігурантамі справы «Рудабельскай паказухі» — у справе фігуравала ажно 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
У выніку, Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі, Вольга Павук — да 8 гадоў пазбаўлення волі, Маргарыта Ляўчук, Ілля Салянкоў і Уладзіслаў Наважылаў — ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны да 3 месяцаў арышту.
Стала вядома, што Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд. Працэс будзе ўначальваць суддзя Сяргей Беразюк.
вясна