BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вярхоўны Суд Беларусі асудзіў чарговага нябожчыка

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў памерлага камандзіра 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Канстанціна Смоўскага вінаватым у здзяйсненні генацыду, перадае праўладнае агенцтва БЕЛТА. Смоўскі прызнаны вінаватым у здзяйсненні генацыду, то ёсць злачынстве, прадугледжаным арт. 127 КК.

Абвінаваўчы прысуд вынесены без прызначэння пакарання. Пасля Другой сусветнай вайны Смоўскі эміграваў у ЗША, дзе памёр у 1960 годзе.

Як каментаваў раней дзяржаўны абвінаваўца Святаслаў Вялікі, батальён вядомы сваімі злачынствамі, здзейсненымі ў 1943-1944 гадах на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя – справа рук 118-га батальёна. Канстанцін Смоўскі як яго камандзір прысутнічаў і непасрэдна ўдзельнічаў у забойстве мірных жыхароў Хатыні.

Варта адзначыць, што ўдзел Смоўскага ў спаленні Хатыні – не сакрэт, пра гэта было вядома задоўга да расследавання Генпракуратуры Беларусі.

18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд Беларусі асудзіў паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу ўкраінца Уладзіміра Катрука, якога таксама абвінавацілі ў спаленні Хатыні.

26 сакавіка Генпракуратура анансавала яшчэ пяць падобных судовых працэсаў над памерлымі. Падобных судовых працэсаў не праводзіцца нідзе ў свеце.

Беларускае Радыё Рацыя