BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклад судовых пасяджэнняў

Амаль месяц інтэрнэт-партал Вярхоўнага суда не публікуе расклад судовых пасяджэнняў. Старонка электроннага судаводства рэагуе на адпаведныя запыты надпісам: «Сэрвіс часова недаступны. Праводзяцца рэгламентныя работы». Тэрмін іх заканчэння, пры гэтым, не пазначаныя.

Сэрвіс электроннага судаводства акумулюе расклад пасяджэнняў усіх судовых інстанцый Беларусі. У графіку працэсаў згадваюцца прозвішчы абвінавачаных і інкрымінаваныя ім артыкулы Крымінальнага кодэкса. Раней з дапамогай гэтай паслугі праваабаронцы і СМІ маглі фіксаваць факты палітычных рэпрэсій. Раней блізкія да сілавых структур тэлеграм-каналы перасталі публікаваць відэазапісы з затрыманымі па палітычных матывах.