
Вярхоўны суд прадказальна не задаволіў апеляцыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча, Пра гэта паведамляе “Гарадзенская праваабарона”
Тым самым пацверджаны прысуд ад 19 жніўня бягучага году, калі Гарадзенскі абласны суд у асобе Ігара Собалева па сукупнасці артыкулаў завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у «папраўчай» калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф – 1 тысяча базавых велічынь, што складае 40 тысяч беларускіх рублёў (больш 12 тысяч даляраў).
Што менавіта інкрымінавалі Уладзіміру Хільмановічу – дагэтуль дакладна невядома. Вядома толькі, што ў матэрыялах крымінальнай справы былі скрыншоты аўтарскага блогу з артыкуламі публіцыста. Фактычна юрыдычная сутнасць прысуду “засакрэчана”. Скаргі публіцыста не далі канкрэтнага выніку.






