BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Юры Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава.

Паводле рашэння калегіі ў крымінальных справах Вярхоўнага суда, Вячаслаў Лазараў мае адбыць 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Раней суд першай інстанцыі прыгаварыў яго да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а вынікам разгляду апеляцыйнай скаргі Таццяны Пыцько, стала вызваленне яе з-пад варты. Вярхоўны суд прысудзіў ёй тое самае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.media