BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вясна» прэзентавала кароткаметражны фільм «Гэта мой тата»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў кароткаметражны фільм «Гэта мой тата», які апісвае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы «тэлеграм-канала Армія з народам».

Фота: “Вясна”

Абое былі асуджаныя і правялі некалькі гадоў у зняволенні. Антаніна была вызваленая ў 2024 годзе і збегла з Беларусі, каб уз’яднацца з дзецьмі. Сяргей працягвае адбываць тэрмін у калоніі № 20. Фільм фіксуе іх гісторыю, перажытыя наступствы рэпрэсій і чаканне, у якім сям’я з малымі дзецьмі працягвае жыццё ў эміграцыі.