BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вязні-пенсіянеры з “групы Аўтуховіча” патрабуюць большай увагі

Як стала вядома ад тых, хто выйшаў па абмене палітвязняў, палітзняволеныя па «справе Аўтуховіча» не спадзяюцца на датэрміновае вызваленне. Хаця яны вельмі пакутуюць у калоніях і турмах.

Падчас суду на "групай Аўтуховіча".
Падчас суду на “групай Аўтуховіча”.

Трэба пра «групу Аўтуховіча» больш гаварыць на ўсіх узроўнях, трэба патрабаваць іх вызвалення, – гаворыць былая палітзняволеная, якая пажадала застацца ананімнай з мэтаў бяспекі:

– Па-першае, амерыканцы іхнюю групу відаць лічаць сапраўднымі тэрарыстамі. Чаму ён нават гэтых няшчасных жанчын не выпусціў у ліку тых, што з Калеснікавай выйшлі. Яны там так пакутуюць, гэтыя жанчыны-пенсіянеркі, і ніводнага руху да іх, ніводнага. Маёравай там, відаць, зусім кепска. Ёй няма ніякай дапамогі. У Любы Рэзановіч інваліднасць па псіхічнаму захворванню.

У Рэзановіч сын псіхічна хворы, якога даглядае пляменніца. Другі сын Павел асуджаны разам з бацькамі, знаходзіцца ў гарадзенскай турме, Віктара Снегура кідаюць па розных турмах, бясконца дабаўляючы тэрміны, сам Аўтуховіч у адзіночцы, і невядома, што там з ім робяць.

Нагадаем, што «тэрарыстычная групоўка» Аўтуховіча, якая нібыта хацела захапіць уладу, складаецца ў асноўным з інвалідаў і цяжкахворых пенсіянераў. Тэрміны зняволення ад 2,5 да 25 гадоў і вялікія штрафы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя