BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ВНУ Беларусі павялічылі колькасць бюджэтных месцаў

ВНУ Беларусі зацвердзілі план прыёму на 2024 год. У гэтым годзе беларускія ВНУ маюць намер прыняць 52-53 тысячы чалавек, паведамляе Sputnik. Год таму план набору быў такі ж самы. Варта адзначыць, што бюджэтных месцаў гэтым летам стане больш на тры тысячы, а агульная іх колькасць складзе каля 30 тысяч.

Фота: © Sputnik 

Так сёлета ў самай буйной ВНУ краіны – Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце – на некаторых факультэтах бюджэту стане больш за кошт скарачэння платнікаў. Усяго для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі на дзённую бюджэтную форму БДУ плануе прыняць 2 519 чалавек, а на завочную бюджэтную – 104. На дзённай платнай будзе 1 509 месцаў, на платнай “завочцы” – 276.

БДМУ – альма-матар беларускіх медыкаў – сёлета плануе прыняць 975 бюджэтнікаў (з іх 675 па мэтавым накіраванні) і 150 платнікаў. На ўсе факультэты, акрамя медыка-прафілактычнага, павялічаны набор мэтавікоў. На лячэбны – амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам.

Падача дакументаў у ВНУ ў рамках асноўнага прыёму ў гэтым годзе пачнецца 12 ліпеня.