
У дзень плануемага выхаду на волю палітвязня Вітольда Ашурка, пра яго ўзгадвае яго сяброўка, актывістка і журналістка Вольга Быкоўская:
-Я Вітольда памятаю шляхетным, добрым, чалавекам, які спачуваў і пры гэтым увесь час думаў пра Беларусь. У нас хіба што адно з самых актыўных ліставанняў было. Як толькі яго перавялі ў Гарадзенскую турму, у нас пачалася перапіска.
Па словах Вольгі Быкоўскай, Вітольд быў забіты ў калоніі:
-Так, я лічу, што яго забілі ў турме. Я пра гэта напісала яшчэ ў 2021 годзе, таму што тое відэа было груба змантаванае і ніякім чынам не даказвала тое, што яны хацелі даказаць. Па-першае, некаторыя доказы ўжо маюцца, таму што выходзяць людзі, якія сядзелі з ім. Па-другое, ёсць канкрэтныя людзі, названыя ў тым ліку “Кіберпартызанамі”, хто ў гэтым усім удзельнічаў.
Вітольд Ашурак, актывіст з Бярозаўкі, быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах, памёр у турме ў 2021 годзе. Афіцыйна прычынай смерці назвалі спыненне сэрца. Родныя і праваабаронцы паставілі пад сумнеў гэтую версію і дамагаюцца поўнага расследавання. Улады Беларусі да сённяшняга часу не правялі ніякага расследавання па гэтай справе.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя