Больш кірункаў і іншыя аспекты працы. Пашыраецца прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету па сацыяльных пытаннях.
Нядаўна ў Вольгі Гарбуновай з’явіўся намеснік. Ён будзе займацца пытаннямі аховы здароўя і мае канкрэтныя задачы, сярод якіх распрацоўка праекта рэформ сістэмы аховы здароўя на пераходны перыяд, – заўважае Вольга Гарбунова:
– Новы напрамак звязаны са зборам інфармацыі рознага ўзроўню – пра перабоі з лекамі, пра адсутнасць лекараў у некаторых гарадах, праблемы з медычным абсталяваннем. Збіраць гэтую інфармацыю вельмі важна, каб прааналізаваць і разумець, што мы можам літаральна сёння рабіць, каб мінімізаваць рызыкі для беларусаў, якія знаходзяцца ў Беларусі: дзе яны будуць лячыцца, як яны будуць атрымліваць дапамогу, ці будуць у аптэках лекі.
Намеснік прадстаўніцы па сацыяльных пытання Станіслаў Салавей – дасведчаны урач, які доўгі час працаваў ў беларускай сістэме аховы здароўя. Медычныя пытанні, рэформы сістэмы аховы здароўя пераходнага перыяду, а таксама абарона правоў беларускіх медыкаў – дадатковыя пытанні, якімі цяпер займаецца прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях АПК.
Беларускае Радыё Рацыя