BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова: Не варта недаацэньваць такія захады дзяржавы

Госць Рацыі – прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольга Гарбунова.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

РР: Сёння міжнародны Дзень барацьбы з гамафобіяй. Гэты Дзень важны ва ўсім свеце. Як вы бачыце, як у Беларусі з гэтым справа?

Вольга Гарбунова: Дзякуй, што даеце магчымасць у такі дзень гаварыць пра такую важную праблему для Беларусі. Гамафобія – гэта тое, з чым сутыкаліся беларусы гадамі. Гэта было і да падзеяў 2020 года і пасля. І асабліва сёння, калі дзяржава прымае захада кантраляваць цела, кантраляваць асобу. Гэта з’яўляецца адмысловым маркерам, што рэпрэсіі не спыняюцца і дзяржава шукае новых і новых ворагаў народа. Усялякімі заканадаўчымі ініцыятывамі плануе і далей кантраляваць і рэпрэсаваць нязгодных з афіцыйнай палітыкай грамадзянаў.

Важна сказаць, што гэта інстытуцыйная дыскрымінацыя, якая зараз выкарыстоўвацца ў Беларусі, мяняецца заканадаўства, людзей усё больш дыскрымінуюць, і гэта ўжо робіцца пад прыкрыццём закона.

Гэта непасрэдна ўплывае на грамадства, на тых людзей, якія жывуць у нас у краіне. І не варта недаацэньваць такія захады дзяржавы, бо гэта безумоўна дазваляе і далей эскаліраваць у нашым грамадстве мову нянавісці, калі адны катэгорыі грамадзян лічаць, што яны больш свабодныя, маюць больш правоў у нашай дзяржаве, чым іншыя.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя