BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова пракаментавала вызваленне некалькіх палітвязняў

“Падпісаны закон “Аб амністыі” прадэманстраваў імкненне да гуманнасці”, — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, каментуючы вызваленне шэрагу палітвязняў, якое, паводле пэўнай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумента.

“Сацыяльна-медычныя крытэрыі павінны распаўсюдзіцца на ўсіх, без дыскрымінацыі, таму што жыццёвыя абставіны, стан здароўя, узрост не залежаць ад палітычных поглядаў, — цытуе яе прэс-служба АПК. — Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем’яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога”.

Гарбунова выказала спадзеў на тое, што людзі ў цяжкім стане, з інваліднасцю, з анказахворваннямі вернуцца дадому ў бліжэйшы час.

Беларускае Радыё Рацыя