BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова: Тэлефонны званок – самы бяспечны канал сувязі з намі

Першая сесія ананімных юрыдычных кансультацый. Гарачая лінія будзе працаваць сёння (5 красавіка) з 15:00 да 17:00 па менскім часе. Праводзіць яе служба “Адно акно”, якая супольна створаная дэмакратычнымі сіламі. Сесіі бясплатных юрыдычных кансультацый плануюцца праводзіць некалькі разоў на месяц, яны скіраваныя на беларусаў унутры краіны. І тут важнае пытанне бяспекі, пра што кажа прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольга Гарбунова.

Чаму мы прапаноўваем такі фармат юрыдычнай дапамогі? Менавіта ў фармаце тэлефонных зваротаў, у гэты абмежаваны час. Першая сесія ў нас будзе ў гэтую пятніцу 5 красавіка. Гэта самы ананімны і самы бяспечны канал сувязі з намі. Калі чалавек піша ў чаце, калі ён піша праз другія сацыяльныя сеткі, а мы ёсць і ў інстаграме, у тэлеграме, вайберы, застаецца лічбавы след. Званок на сайце з’яўляецца самым ананімным, самым бяспечным, ён не пакідае след.

Каманда праекту рыхтуецца адказаць на рознага кшталту пытанні, сярод якіх грамадзянска-прававыя (напрыклад, пра нерухомасць, правы спажыўцоў) і да кансультацый па пытаннях крымінальнага права (дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя ды іншае).

Беларускае Радыё Рацыя