Палітвязень Дзяніс Івашын сёння сустракае сваё 45-годзе за кратамі. У студыі нашага радыё – жонка палітвязня ці нават ваеннапалоннага, як яна кажа, – Вольга Івашына.

РР: Ужо даволі працяглы час ці можа гэта нават рэкорд, калі вы не маеце сувязі з Дзянісам.
Вольга Івашына: Гэта не рэкорд, таму што было і даўжэй, пакуль ён быў у СІЗА. Так званы следчы увогуле забараняў перапіску. А гэты раз таксама дзіўна, мы проста не ведаем, што думаць. Адназначна, штосьці здарылася. А што – невядома.
РР: То бок, хутчэй за ўсё гэта нейкае пакаранне і яго змясцілі ў ШІЗА ці ПКТ?
Вольга Івашына: Ёсць такая думка, але пакуль яна не пацверджана.

РР: 1183 дні – Вы вядзеце гэты падлік у фэйсбуку. Вялікая пашана Вам за гэта. Што змянілася ўвогуле за гэты час? Ці ўзмацняюцца вашыя надзеі, ці наадварот? Ці прыспешваецца час сустрэчы ці час пастаўлены на стоп?
Вольга Івашына: За такі ўжо працяглы час шмат чаго было і па-рознаму. У асноўным зараз стараюся не думаць. Але бывала, уяўляеш сабе гэта – той дзень, калі нарэшце пабачу зноў Дзяніса. Я ў прынцыпе не думала, што гэта настолькі зацягнецца. І што я буду кожны дзень пісаць цягам гэтага часу, але гэта сталася такой спробай нагадваць пра Дзяніса, каб пра яго не забыліся.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя