Тры месяцы няма тэлефанаванняў ад палітвязня Дзяніса Івашына. Яго жонка Вольга Івашына думае, што палітвязня маглі адправіць у ШІЗА.

– Не было лістоў, хутчэй за ўсё гэта сведчыць пра тое, што Дзяніс знаходзіцца зараз зноў у ШІЗА. Да гэтага ён увесь час пісаў нам. Звычайна раз на тыдзень, каб ведаць, што з ім усё добра, дасылаў паштоўку, ці ліст. Яшчэ былі тэлефанаванні. Вось ужо трэці месяц іх няма. Спадзяемся, што адновяцца.
Вольга Івашына лічыць, што падчас размоваў праз тэлефон магла быць адцэнзурвана размова Дзяніса, ці можа ён нешта не тое сказаў:
– Вось тут складана, таму што ў нас усё ж такі не відэа званкі, а звычайныя тэлефонныя. Таму мы не бачым, ці стаіць хто побач і кантралюе. Дзяніс пра гэта, канешне, сказаць не можа. Мне прыйшла такая думка, што адсутнасць тэлефанавання можа сведчыць пра тое, што яго магчыма пакаралі, што ён там нешта не тое сказаў, ці запытаўся. Можа і з гэтым звязана.
Палітвязень Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі амаль чатыры гады. Яго затрымалі 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі і абвінавацілі паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса
Журналісту-палітвязню прысудзілі 13 год і 1 месяц калоніі і цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Жодзіне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя