Вольга Івашына – жонка беларускага палітзняволенага, журналіста Дзяніса Івашына, сябра грамадскага аб’яднання “Сваякі палітвязняў” лічыць, што стратэгія, якую прапануюць дэмакратычныя сілы па вызваленні палітвязняў, не спрацавала, таму трэба яе мяняць. Санкцыі не працуюць, гаворыць Вольга Івашына:
– Нешта трэба змяняць, калі нічога не вырашана за гэты час, то значыцца тактыку, стратэгію мяняць, шукаць новую. Якія я б санкцыі не ўводзілі тавары ўсё роўна ідуць праз перакупшчыкаў. То бо абысці санкцыі дастаткова проста, нават калі яны жорсткія. Уводзіць увесь час новыя, няма чаго ўжо ўводзіць насамрэч. Няма эфекту і наўрад ці будзе.
Вольга Івашына чакае з-за кратаў свайго мужа з 12 сакавіка 2021. Асуджаны Дзяніс на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Напрыканцы чэрвеня мінулага года палітвязень Дзяніс Івашын пераведзены ў Жодзінскую турму №8.
Беларускае Радыё Рацыя