Вольга Івашына – жонка палітвязня журналіста Дзяніса Івашына прыехала з Беластоку, каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, якую зладзіла «Вольная Беларусь» супольна з Беларускім Домам у Варшаве.

Вольга падзялілася з прысутнымі пра тое, што Дзяніса так бы мовіць «перавучваюць» з роднай мовы на рускую. Апошнія капэрты падпісаны па-руску, з мамай таксама размаўляў па-руску, чаго ніколі не было раней, кажа Вольга Івашына:
– Няма тэлефанаванняў ужо трэці месяц. А лістоў няма больш за два тыдні. Хутчэй за ўсё ён зноў у ШІЗА. Да гэтага ён перыядычна пісаў, і спакойна даходзілі лісты і паштоўкі. Піша заўсёды, што са здароўем усё нармальна, не хварэе, што маральны стан пазітыўны, як звычайна, і чакае добрых навінаў, чакае вызвалення яго і ўсіх.
Паводле Вольгі Івашынай, яна падтрымлівае Зянона Пазьняка наконт таго, што трэба здымаць санкцыі з «Беларуськалію», з чыгункі ў абмен на ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій. Яна згодна з Пазьняком, што санкцыі павінны быць адраснымі і супраць вытворчасці зброі для вайны з Украінай.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






