BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Павук: Кожную ўладу трэба кантраляваць

Вольга Павук

Берасцейскі абласны суд завочна прыгаварыў блогера Андрэя Павука да 12 гадоў і блогера Вольгу Павук адпаведна – да 8 гадоў пазбаўлення волі. У аснове абвінавачвання актывістаў – кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем “Рудабельская паказуха”, а па факце – вядзенне блогерскай дзейнасці. Прысуд каментуе Вольга Павук:

– Прысуд не выклікае ніякага здзіўлення, акрамя таго, што ён адбыўся толькі зараз. Вельмі шмат часу патрацілі на тое, каб нас пасудзіць. Не ведаю, як яны там збіралі доказы, што непасрэдна ім так не спадабалася. Вельмі шмат артыкулаў на нас вісіць, мы здзіўлены, што толькі 12 і 8 гадоў. Некаторыя жартуюць, што на дваіх далі 20-ць, як аднаму Франаку Вячорку.

Па словах Вольгі Павук, актывісты дзейнасць працягнуць і не збіраюцца абскарджваць прысуд, бо не лічаць яго законным. Таксама фігурантам справы не быў прадстаўлены доступ да адвакатаў. Разам па справе “Рудабельскай паказухі” прайшлі 12 чалавек, сярод іх – Маргарыта Ляўчук і Уладзіслаў Наважылаў, якія завочна засудзілі ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя