BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Смалянка пра НДА ў Беларусі

Вольга Смалянка

Напрыканцы ліпеня 2021 года ў Беларусі Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадскіх арганізацый. Дырэктарка і экспертка Lawtrend Вольга Смалянка аднак лічыць, што карным органам не ўдалося знішчыць грамадзянскую супольнасць і яна ўсё яшчэ існуе ў Беларусі:

– Ліквідацыя насамрэч мае масавы характар, але яна не беспрэцэдэнтная. Ліквідаваных арганізацый шмат, больш за 1600. Важна сказаць, што застаюцца арганізацыі, якія працягваюць працаваць у зарэгістраваным статусе. У апошні час распаўсюджваецца міф пра тое, што ў Беларусі нічога не засталося, усе арганізацыі ліквідаваныя.

Экспертка кажа, што ў ліпені 2024 года пачалася новая хваля ліквідацыі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя