BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Вялічка пра сітуацыю з Васілём Верамейчыкам

20 лістапада стала вядома, што ў Беларусь з В’етнама экстрадзіравалі былога добраахвотніка, які ваяваў на баку Украіны, сябра КР 34-гадовага Васіля Верамейчыка. Верамейчык быў затрыманы ў Хашыміне 13 лістапада.

Сітуацыю каментуе старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы КР 3-га склікання Вольга Вялічка:

– Мяркуючы па ўсім, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Улады Беларусі і спецслужбы нічога больш не гавораць. І відавочна, што па прамых каналах, па цывільных каналах, здабыць інфармацыю вельмі складана. Верамейчык з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, справа на баку Украіны, каб зрабіць усё магчымае і ўключыць яго ў “абменны фонд”. Беларусы Літвы ўжо стварылі петыцыю, можна яе падпісаць, і гэта хіба ўсё, што можна зрабіць ў гэтай сітуацыі, я іншага выйсця не бачу.

Акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка пройдзе ў сераду, 27 лістапада, а 12-1, у Вільні на плошчы перад Сеймам Літоўскай Рэспублікі. Адпаведна 1-га снежня ў Вільні пройдуць дэбаты на тэму, кім для беларусаў з’яўляюцца ваяры і ветерэны Палка Каліноўскага, якім чынам ім можна дапамагаць.

Адпаведна распачаўся збор пад петыцыяй у падтрымку Васіля Верамейчыка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя