У Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская пракаментавала смерць палітвязня Валянціна Штэрмера і падкрэсліла, што на волі ўжо памерлі некалькі чалавек, што выйшлі з турмаў у знясіленым стане. Многія палітвязні церпяць катаванні, адсутнасць медыцынскай дапамогі і псіхалагічны ціск.

Кажа Вольга Зазулінская:
–Бачым, што рэпрэсіі не спыняюцца, што людзей затрымліваюць, прысуджаюць ім вялікія тэрміны. Зараз яны яшчэ і паскорыліся, таму што выходзіць тэрмін 342 артыкулу. Таму людзей як затрымлівалі, так і затрымліваюць за падзеі 2020 года. У нас няма такіх інструментаў, якія б мы ўзялі ў рукі і сказалі, што вось сёння мы гэта зробім і ўсе людзі апынуцца на волі. Усё астатняе робіцца, гэта непублічная праца.
Прадстаўніца Кабінета таксама падкрэслівае: кожная, нават ананімная інфармацыя, якая даходзіць да праваабаронцаў, можа стаць ключом да дапамогі. І заклікае беларусаў, асабліва тых, хто ведае пра цяжкі стан палітвязняў, не маўчаць.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя