Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская заклікала падтрымаць калядны збор для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў. Яго цяпер і да 25 снежня праводзіць Полк Кастуся Каліноўскага. Усяго плануецца сабраць 8300 еўра, а перадаць на кожнае дзіця – не менш за 100.

Вольга Зазулінская тлумачыць:
– Няма чужых дзяцей, няма іншых дзяцей. Дзеці – гэта дзеці. Яны чакаюць свята, чакаюць цуды. І дзеці добраахвотнікаў заслугоўваюць не менш увагі, чым дзеці палітвязняў, ці былых палітвязняў. Гэта маё асабістае меркаванне. Таму я лічу, па-першае, мы можам гэта рабіць, мы можам дарыць гэты цуд для дзяцей. А па-другое, гэта таксама наш сацыяльны абавязак – каб ніводнае дзіця не засталося без каляднага падарунку.
Вольга Зазулінская адзначае, што пра дзяцей добраахвотнікаў варта памятаць не толькі ў святочны перыяд, але і кожны дзень. “Ваяры – нашыя сапраўдныя героі”, – дадала дзеячка.
Цалкам матэрыял:
Далучыцца можна тут:
- «Монобанк»: https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
- Paypal: [email protected]
Тых, хто хацеў бы атрымаць падарунак, просяць пісаць сюды.
Беларускае Радыё Рацыя






