Прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву адлічылі з філалагічнага факультэта пасля сутак на Акрэсціна.

З 2022 года Бондарава навучалася на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка на спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Пры гэтым Бондарава часта скардзілася на «гвалтоўную беларусізацыю» і змагалася за пашырэнне расейскай мовы ў публічнай прасторы.
26 сакавіка Бондараву арыштавалі на 13 сутак паводле «экстрэмісцкага» адміністрацыйнага артыкула. Як дазналася «Люстэрка», яшчэ на мінулым тыдні Бондараву адлічылі з ВНУ за пропуск заняткаў без паважлівай прычыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: «Гродненская правда»