BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі

Гарадзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гародні Вольгі Вялічкі.

Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме».

вясна