У верасні экс-кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгу Брыцікаву, якая адбывае тры гады калоніі, судзілі па новай крымінальнай справе. Да старога тэрміну дадалі яшчэ тры гады, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У красавіку Віцебскі аблсуд асудзіў Вольгу да 3 гадоў калоніі па артыкуле аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК).
У жніўні жанчыну зноў пачалі судзіць, у абвінавачванні былі артыкулы пра заклікі да мер супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК), піша «Медыязона».
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, пра прысуд тады не паведамлялася, але вынікае, што Вользе дадалі тры гады калоніі да тэрміну. Выніковы прысуд — 6 гадоў калоніі.






