Пад новыя суды за пратэсты трапілі восем жыхароў Берасця. Як вынікае з раскладу пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда, у Берасці 28 лютага пачаўся разгляд справы Руслана Бычкова і Віктара Яўтуховіча. 4 сакавіка іх справу працягне разглядаць суддзя Святаслаў Каліна.

За якія менавіта акцыі пратэсту судзяць мужчын, невядома. Згодна сайту «Берасцейская вясна», гаворка можа ісці пра мітынгі 10 жніўня 2020 году.
Акрамя таго, 11 сакавіка там жа паводле артыкулу аб грубым парушэнні грамадскага парадку будуць судзіць Сяргея Шацілу, Руслана Аляшкевіча, Яўгена Сцепанюка і Артура Гранічнага. А 12 сакавіка яшчэ двух чалавек — Сяргея Чаберака і Дзмітрыя Ляміна.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за пратэсты 2020 года ў Берасці асудзілі сама меней 19 груп.
Беларускае Радыё Рацыя






